Зміцер Вішнёў

Зміцер Вішнёў

Зміцер Вішнёў нарадзіўся ў 1973 г. у Дэбрэцэне (Вугоршчына), вывучаў філалогію і журналістыку ў Менску і Маскве. Аўтар кніг “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў” (2002), “Верыфікацыя нараджэння” (2005), “Фараон у заапарку” (2007), “Замак пабудаваны з крапівы” (2010), “Шоргат жукоў” (2011), “Спітыя баркасы” (2014). У 2014 г. раман “Замак пабудаваны з крапівы” выйшаў у перакладзе на нямецкую мову ў выдавецтве Luxbooks (Вісбадэн).

Калі прыгледзецца — Марс сіні

Гэта канец свету, і ўсе з’язджаюць з глузду, альбо Цьмяная гісторыя пра беларускую шараговую кнігарню

Дагары нагамі

Пашча разявілася, і туды запоўз цягнік.
Грукаталі колы і зубы, і было адчуванне, што знаходзішся на нейкім сталеліцейным заводзе.
Крывы са свістам выдыхнуў і здолеў устаяць на нагах, хаця яго так і цягнула да зямлі, нібыта магнітам. «Праклятая гарэлка», — працадзіў скрозь зубы Крывы.
— Зімой цюлені прымярзаюць да колаў аўтамабіляў, — сказаў Гарыныч.
— Гарыныч, — сказаў я. — Мне здаецца, што твой нос на марозе прымёрз да рыльца бутэлькі. Яшчэ трошкі — і сапраўды ў бутэльцы будуць плюхацца цюлені.
— Я — тваё сумленне! — раптоўна зароў Гарыныч і моцна ўчапіўся ў мяне. Здавалася, што ён хоча вытрасці з мяне словы прабачэння.
— Я сам сусам! — адказаў я. — Яшчэ ўчора я быў перакананы, што мне жывецца горш за гномаў! Цяпер я ўпэўнены, што я абраны герой! Мой лоб — ціхая гавань для караблёў!
— Я ем свой хлеб не дарма! — праравеў Гарыныч і з усяе моцы штурхануў мяне.

Я не ўтрымаўся на нагах і паваліўся на бетонныя пліты.

Крывы п’яна зарагатаў.
— Вы — дурні! — крычаў ён. — Я самы сумленны баклажан на свеце!
— Вы тут што, траўкай забаўляецеся? — раптам перапытаў невядомы барадач. Ад барадача падымалася пара, нібыта ён выслізнуў з парыльні. Ягоны чырвоны твар перасякалі жоўтыя шнары. Ён нечым нагадваў чалавека з іншай планеты.
— Вы, пэўна, іншапланетнік, — сказаў я і паспрабаваў устаць. Ногі ледзь слухаліся.

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі