Макс Шчур

Макс Шчур

Макс Шчур (5.12.1977, Берасьце) – паэт, перакладнік. Аўтар раманаў «Там, дзе нас няма» (Прэмія Юхнаўца 2004) і «Завяршыць гештальт» (Прэмія Гедройца 2016). Кніга «Кінараман» рыхтуецца да выданьня сёлета ўвосень.

Кінараман

Неяк я захацеў пазнаёміцца зь дзяўчынай... -На халеру? -Проста, спадабалася. Сядзела ў парку і чытала. -Мала ж трэба, каб табе спадабацца. -Мала. -Пазнаёміўся? -Не адразу. Першы раз не наважыўся. Другі раз таксама. Трэці... -Ведаю я гэты анік. Не прайшло і паўгода, і яна была тваёй? -На чацьвёрты раз да мяне дайшло: яна нездарма ўвесь час там сядзіць. Кожны дзень у адзін і той жа час. -Ясна: цябе чакае. -Ну, і я падумаў: нешта тут ня тое. Падыходжу, пытаюся. -Чакай, я ўгадаю: «Спадарычна, а што гэта вы чытаеце?» -Ціпа таго. Ну, слова за слова. Кніжкі люблю, тыры-пыры. А чаму менавіта тут? Яна так на мяне паглядзела: а я тут жыву. -Дзе тут? -У парку. -У дупле, так? -На зэдліку, «у дупле». Яшчэ з сабачкам і хлопцам. -Сынам? -Партнэрам. -Ну, дзякуй богу. Не шанцуе табе. -Прычым маладая дзяўчына, гадоў дваццаць пяць максымум. І ўжо бяздомная. -Далёка пойдзе. -Наркотыкі? -Ты слухай. Я кажу: як такое магло здарыцца? -А сам ужо прарэх на радасьцях расшпільваеш. -Дзяўчына абсалютна нармалёвая, апранутая прыстойна, чыста, сама не нападпітку там і г. д. Яна кажа: вам якую гісторыю, кароткую ці доўгую? -Кароткую! Ты сказаў «кароткую», праўда ж? -Доўгую, кажу. -Бля... -Усё пачалося з таго, маўляў, што мы працавалі на біржы. -Мы? -З хлопцам. -І сабачкам. -Так. Глядзелі фільм «Бойлер рум»? -Джавані Рыбізі, Бэн Эфлэк, Він Дызэл. -Ён. Дык вось у такім «бойлер-руме». Па тэлефоне ўцюхвалі багатым кліентам усякія левыя акцыі. Між іншым, гэты фільм ім на біржы паказвалі ў якасьці інструктажнага. -Хуясе. -Калі ня блытаю, у самім гэтым фільме глядзяць «Ўол-стрыт»? -Так, ведаюць яго напамяць. -Як мы «Палп фікшан». -А які фільм глядзяць у фільме «Ўол-стрыт»? -Там чытаюць Эйн Рэнд, напэўна. -Карацей, вось што дзяўчына кажа: тэмп і напружаньне працы там такія, што вытрымаць іх можна толькі на какаіне. -Хачу-хачу! -Яна, між іншым, лічылася адной з найлепшых працаўніц. -Нюхала больш за ўсіх! -Яе мянушка была «Спаліцелька трупаў».

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі