Таня Скарынкіна

Таня Скарынкіна

Нарадзілася ў Смаргоні. У 2013 годзе выйшаў дэбютны паэтычны зборнік «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Кнігазбор»), у 2014 — «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос»), у 2018 — зборнік вершаў «Амерыканские горки» (Мінск, «Смэлток»). Вершы перакладзеныя на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую, грузінскую і ангельскую мовы. Сябра ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў, фіналіст Грыгор’еўскай паэтычнай прэміі (Санкт-Пецярбург, 2017). Кніга эсэ на беларускай мове «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» была надрукаваная ў выдавецтве «Логвінаў» (Вільня, 2015). У 2016 трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. У 2018, перакладзеная на ангельскую мову, выйшла ў выдавецтве Skotland Street Press (Шатландыя, Эдынбург).

БОГУСЬ

Яна пераходзіла дарогу ад цэнтральнага прадуктовага да бібліятэкі. Вусны ў прастудных больках падсохлых, вочы жыва пазіраюць, на месцы не спыняюцца. І калі ўключыўся зялёны святлафор, я не стала пераходзіць на другі бок, засталася чакаць яе, да канца няўпэўненая, што гэта сапраўды яна. Бо не сустракаліся даўно. Адразу не ўбачыла мяне і пайшла па дыяганалі ад сярэдзіны пераходу, ігнаруючы белыя палоскі на шашы. Галоўнае, усе пешаходы, іх было шмат у дзённы час нядзелі, рушылі праз пераход па прамой, яна ж абрала даўгую такую дыяганаль у бок ГУМа. У бок ад мяне. Я паклікала:
- Маланка!

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі