Віктар Шніп

Віктар Шніп
Зьвязда

Нарадзіўся ў вёсцы Пугачы, што ў 10 кіламетрах ад Вязанкі, куды ў дванаццацігадовым узросце хадзіў з вершамі да Янкі Купалы, веручы, што Паэт жывы. Быў закаханы ў Снягурку, якую ўбачыў па тэлевізары. З васямнаццаці да дваццаці пяці нідзе не працаваў, калі не лічыць паўтары гады працы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крыстал». Камсамольцам не быў. У войску не служыў. Аўтар больш дваццаці кніг паэзіі і прозы, а таксама некалькіх дзясяткаў эстрадных песень. Аўтар «Сабачых гісторый», якія ўжо дваццаць тры гады не даюць спакою тым, пра каго яны пішуцца.

ПРЫСНІЛАСЯ

Дождж і снег. Рэвалюцыйны Кранштадт. Матросы і салдаты. І я адзін на вуліцы. Куды дзецца? І раптам сустракаю празаіка П., які служыў на эсмінцы. Дамаўляемся вяртацца ў Беларусь да Янкі Купалы. На чым? Вырашаем скрасці падводную лодку, бо прапажу «Аўроры» заўважаць і могуць нас патапіць. І вось я ўжо хаджу каля ўваходу ў падводную лодку— старажую, каб ніхто на яе не прайшоў. Хутка з’яўляецца празаік П. і перад сабой гоніць кучу дзяўчат. На маё пытанне: «Для чаго іх столькі многа?», адказвае: «Дарога ж дамоў далёкая!»...

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі