Людміла Рублеўская

Людміла Рублеўская

Людміла Рублеўская, пісьменніца, паэтка. Нарадзілася і жыве ў Менску.Аўтар больш трох дзясяткаў кніг прозы, паэзіі, гістарычных эсэ. Раман «Сутарэнні Ромула», які даследуе тэму сталінскіх рэпрэсій, атрымаў прэмію Францішка Багушэвіча, раман «Авантуры студыёзуса Вырвіча» з авантурна-прыгодніцкага цыклу атрымаў прэмію «Кніга году-2015».

Маўчанне мандрагоры

Мандрагора крычала. З крылцаў матылёў сцерушыўся каляровы пылок, і няшчасная жамяра пападала на зялёную траву праклятымі анёлкамі. Каб так умеў гарлаць ягоная мосць канцлер Астафій Валовіч альбо ягоная мосць Мікалай Радзівіл Руды, ганебны Люблінскі сойм прыпадобніўся б зграйцы прусакоў, якія ўцякаюць ва ўсе шчыліны варыўні ад трапнага кідка гаспадарскага чаравіка.

Але сойм адбыўся, ліцвіны патрапілі пад залачоны абцас Кароны, а асабліва наравістыя з дэпутатаў зарабілі выгнанне і блыталіся па свеце, як ваўкі, якім на шыі ўздзелі маністы са званочкаў.

Ды мізэрныя сутнасці, кшталту бруднага карэньчыка са звяглівым характарам, часам здольныя змяніць рух грувасткіх механізмаў цэлых дзяржаў. Варухнуцца лейцы — і зорнае кола выцісне іншую каляіну на чорнай далані вечнасці.

Хударлявага старога ў манаскай расе звалі Мнішак, і не быў ён ні італійцам, ні мніхам. Ён асцярожна выцягваў з чорнай зямлі белы падвойны корань, што пачварна нагадваў чалавечую фігуру. Учэпістыя жоўтыя пальцы старога, упэцканыя ў перагноі, не дрыжэлі ад вар’яцкага крыку. А што ж, васковыя коркі для вушэй выпрабавалі яшчэ арганаўты, ратуючыся ад заваблівых спеваў сірэн.

Вучань старога чарнакніжніка Грэгар, нізкарослы і трапятлівы, як сітаўка, падставіў скураны мяшок. Туды і адправілася чароўная расліна, якая вырасла пад шыбеніцай. Праўда, ад тае шыбеніцы цяпер застаўся толькі згнілы слуп. Але аднойчы пасеянае зло не перастае прарастаць стагоддзямі.

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі