Сяргей Прылуцкі

Сяргей Прылуцкі
Фота Паліна Гарадзіская

Сяргей Прылуцкі (Пістончык). Аўтар кніг вершаў “Дзевяностыя forever” (2008) і "Герой эпохі стабільнасьці" (2014), "Патрыятызм для чайнікаў" (2016), "Далоў дарослых" (2017). Пад псэўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009, у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом) і "Дэгенератыўны слоўнік" (2014). Перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў.

З “Гісторый О’Васі, дублінскага балабола”

У Васі Рудашчокага было шчасьлівае дзяцінства, новы лісапед і 19 пальцаў. Са школьных гадоў ён езьдзіў па барах і клянчыў у бармэнаў грамульку. Там – піўком пуза наросьціць, там – стапаром віскі пячонку разьмягчыць, там – самагонам горла памучае. Усе мясцовыя калдыры і гуляшчыя бабы ведалі хлапца, любілі і чакалі. Бо ён умеў расказаць гісторыю харошую, а такіх жа людзей на сьвеце ой як мала – як мандавошак у машонцы сьвятока Патрыка. Васю заўсёды зь нецярпеньнем чакалі, таму і празывалі “О, Вася!”.

У чаканьні О’Васі булдосы за барнай стойкай нервова грызьлі ногці на сваіх і нават чужых руках і нагах, піць пілі, але нават не блявалі. Бо выбяжыш у сарцір, павэкаеш у дзюрку, вернешся, а тут – хопа! –канец гісторыі. І значыць, цябе да наступнага разу будуць зваць лахом, а то і вапшчэ – англічанінам.

Найбольш О’Вася любіў травіць сюжэты пра сьвятых і розных герояў, але былі ў яго байкі і пра звычайных рабочых, якія сабачку ад жывадзёра абароняць, а сябе ад багацея-кравапіўцы – не, бо сцыкатна. Вось адна з іх.

Пра сцыклівага мэнэджэра

Аднойчы сцыклівы мэнэджэр МакМаксімчык пайшоў пасцаць у кусты і знайшоў там канюшыну з чатырма пялётскамі. Падумаў і загадаў стаць героем ірландзкай нацыі. Чык-чырык – і вось ён ужо ў дасьпехах і з кладзянцом сядзіць на кані. Закіпелі ў башцы мэнэджэра мазгі ад перспекціў шырокіх, і паскакаў ён у свой офіс. Пасёк у вінігрэт і бухгалцерыю, і начальніка свайго. Потым выпусьціў кішкі суседу, які ў школе пастаянна пстрыкаў у яго казюлямі з носа. Да МакМаксімчыка выслалі паліцыю, але ня бралі яго ані кулі, ані гранатамёты. Бо ён жа, бляць, Герой!

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі