Вінцэсь Мудроў

VM

Беларускі празаік і журналіст. У 2-й палове 1970-1980-х актыўна займаўся капіраваннем і распаўсюджваннем забароненай у СССР літаратуры. Лаўрэат прэміі часопіса «Крыніца» (1998), Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2010), Трэцяе месца Прэміі Гедройца (2014) за зборнік апавяданняў «Багун».

ХАЛХІНГОЛКА

Прымацаваўшы падшлемнік, Кастан нацубіў каску на галаву, падышоў да люстра і не пазнаў сябе. На яго глядзеў сапраўдны эсэсавец. Дарма, што замест чорнага мундзіра на ім была саколка з выявай Мікі Маўса. Адкінуўшыся крыху назад, Кастан пстрыкнуў пальцам па металу і пачуў глухі зык. Штальхельм М-40. Шэсцьдзесят гадоў на гарышчы адваляўся. Працёр шчаўевай кіслатой – і стаў як навюткі. Можна было не фарбаваць.

Кастан задаволена пацёр рукі, паставіў «штальхельм» на паліцу, поруч з шыхтом адрэстаўраваных нямецкіх касак, і злёгку спахмурнеў. Трэба выпраўляцца ў Маскву, а ехаць не хацелася. Свойчас каскі сплаўлялі на «Беларусьфільм». Грошы там плацілі невялікія, але затое не трэба было за свет перціся. Але цяпер кінастудыя фільмы пра партызан не здымала, таму і даводзілася збываць адрэстаўраваны рыштунак у Маскве ды Піцеры.

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі