Віктар Марціновіч

VM
Фота Кася Сырамалот

Віктар Марціновіч, пісьменнік, мастацтвазнаўца. Аўтар шасці раманаў, п'есы ідуць у беларускіх і аўстрыйскіх тэатрах. Кнігі перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую і фінскую мовы.

Чарцёж

Ніжэйнаступная сукупнацсь словаў з’яўляецца плёнам фантазіі. Палітычны і гістарычны кантэкст, месца дзеяння, а таксама канкрэтны выраб, які ўзгадваецца ў ім, – плён гульні запаленага ўяўлення аўтара. Усе супадзенні з сапраўднымі падзеямі і лёсамі выпадковыя.

Паважаны Уладзімір Сцяпанавіч! Тут ты здрыганешся, не знайшоўшы звыклага табе “тата”. Адразу паведамлю табе, для пачатку, што “татаў” больш не будзе ніколі. У меня няма бацькі. Цікава, як адчуваеш сябе, калі сын звяртаецца да цябе праз імя па бацьку? Дык вось, Уладзімір Сцяпанавіч. Гэты тон, як Вы ўжо, пэўна, здагадаліся, халадзеючы і прысеўшы на стул побач са сталом, на якім я пакінуў гэты ліст, быў запазычаны мной з адной незвычайнай знаходкі, якую я адкрыў на дыску D:\Work у субдырэкторыі з цікавай назвай Prototip_0623. Так, так, цяпер я ведаю, чым ты такім незвычайна таямнічым займаўся гэтыя паўгода, калі хаваўся ў сваім пакоі. І калі ты нарэшце ўцяміш, што наша прозвішча – надзвычай хуёвы пароль для файлавага архіва? Нарэшце, я ведаю, што за чарцёж ты рабіў, мой дарагі і паважаны бацька. Слова ж якое, праўда, – чарцёж? Нібыта чэрці кінуліся ў скокі. Шабаш чарцей. Чарцёж. Я ведаю ўсё, тата. А зараз прымі “Валідолу” і падрыхтуйся слухаць.

Да свайго ад’езду ў Амерыку я перабяруся пажыць у сяброў. Валізы ўжо сабраныя за тыя пяць дзён, што я з табою не размаўляў, нічога табе не тлумачачы. Не шукай мяне, не шукай. Так, ты ведаеш час і дзень майго вылету, але я ўмаўляю цябе не прыязджаць у аэрапорт. Я сам знайду цябе, калі адчую, што гатовы цябе ўбачыць яшчэ раз перад маім ад’ездам.

Спачатку аб маіх навінах. Як ты выдатна ведаеш, у нас з Дашай праз тры тыдні павінна было адбыцца вяселле. Затым мы ўдваіх планавалі з’ехаць у ЗША, дзе ў мяне двухгадовы кантракт з Microsoft. Пашпарт і візы былі падрыхтаваныя.

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі