Павал Касцюкевіч

Павал Касцюкевіч
Фота. Budzma

Павал Касцюкевіч. Аўтар сямейнай сагі «План Бабарозы» і эсэсістычнай кнігі «Бульба ў райскім садзе. Беларускуі праваднік па Старым Запавеце»

Хто не здаў макулатуры?

Гэта ж так у стылі 90-х!

Рэспубліка Беларусь разваліцца, а ўсе мы памрэм. Вялікае Княства Літоўскае — калыска нашай дзяржаўнасці, аднак магнаты ў ёй нажываліся на храбціне прыгоннага сялянства. Свой гонар — мову — народ пранёс праз усе вякі, хаця нічога змястоўнага на ёй выказаць не-маг-чы-ма. Буда — красава, а Ісус пагана скончыў. Уся гісторыя — гэта змаганне за мажлівасць у камфортных умовах памыць боты ў акіяне. Кліо — а гэтак я назвала сваю сабачку, у гонар музы гісторыі, — дурная тварына, якая штогод хавае сваіх шчанюкоў. Крыжакі і татары ўсё пёрліся на нашыя балоты, ды не ведалі, што на Украіне ёсць чарназём. Вось, зірніце, дзеці, у падручнік: першадрукару Францішку Скарыне нядаўна споўнілася 500 гадоў, а ў яго на твары ніводнай зморшчынкі. Яўрэі кіруюць светам, а хто мяне такую, мацер-адзіночку, палюбіць? Бачачы ўвесь прасцяг сцягвання чалавечай цывілізацыяй нас у бездань, я заклікаю вашых бацькоў на першых свабодных выбарах у гісторыі Рэспублікі Беларусь галасаваць за мяне, беспартыйнага кандыдата па Першамайскай акрузе горада Мінска. Вось пабачыце, дзеці, вы маладыя, а я ўжо бадай не заспею: прыйдзе Антыхрыст і на чале ў яго тры будуць шасцёркі: шасцёрка чырвовая, шасцёрка віновая і шасцёрка жалудовая...

— Ох, не падабаецца мне сёння наша гістарыца — надта нажорыста так трындоліць, — няголасна заўважыў на галёрцы Ліпман. — Яна што, праўда на выбары сабралася?

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі