Югася Каляда

Югася Каляда

Югася Каляда Празаік, паэт, нарадзілася ў 1981 г. у Гомелі. Першая публікацыя выйшла ў 1997 г. у "Нашай Ніве", надалей творы друкаваліся ў "Літаратуры і мастацтве", "Дзеяслове", "Маладосці", "Архэ" і іншых выданьнях. Вершы і ўрыўкі прозы перакладаліся на польскую, чэскую, літоўскую, украінскую і расейскую. Аўтарка кнігі “Галоўная памылка Афанасія” (2005, “Мастацкая літаратура”; тытульная аповесьць выйшла ў 2006 г. па-польску).

Фабрыка-кухня, масьленіца-памідор

Бабуля цяжка цягнулася да верху сэрванту: дрыжэлі рукі, і посуд на шкляных палічках дробна калаціўся.

– Гэта мой табе падарунак. Абавязкова вазьмі з сабой! Табе спатрэбіцца.

Так вялікі скарб перайшоў ва ўласнасьць Алісы: нязручная, яркая, з таўстасьценнага фаянсу, старая масьленіца ў форме памідора.

Да бабулі Аліса завітвала рэдка: яна цяпер жыла ў Менску, назаўжды.

А масьленіца яшчэ падыме накрыўку зь зялёным чаранком-ручкай і пакажа Алісе вантробы любові, гідоты й жаху.

* * *

На пятнаццаты год у Менску стасункі зь ім былі як шлюб па прымусе.

Штораніцу Аліса ішла між платоў-сетак і сьмецьцевых бакаў, дэбаркадэраў раённых прадуктовых крамаў і паржавелых альтанак – ад дзіцячага садочку да прыпынку – і думала: “ Я – не, а вось мая дачка любіцьме гэты маршрут, бо ён ёй будзе родны; а мне за што любіць усё чужое?”

Нешта ў горадзе Аліса любіла некалі, але тое зьнікла.

Першай пайшла плошча Незалежнасьці.

Пятнаццаць гадоў таму яе большую частку займала стаянка аўтамабіляў; а насупраць Чырвонага касьцёла былі кусты з лавачкамі на чырвоным жвіры.

І раптам замест плошчы выкапалі вялізную яму: у яе ўвайшоў бы і Чырвоны касьцёл, і гатэль “Мінск”.

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі