Сяргей Календа

Сяргей Календа

Пісьменьнік, культуроляг, рэдактар часопіса беларускае прозы “Мінкульт”, аўтар кніг кароткай прозы, казак і раману. Таксама піша пад псэўданімам Аляксандар І. бацкель. Нарадзіўся ў Капылі, Мінская вобласьць, Беларусь, 15.03.1985. З маленства жыве ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ, Факультэт міжнародных адносін. Скончыў Аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюма пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Зьяўляўся стваральнікам і галоўным рэдактарам часопіса сучаснае беларускае прозы і мастацтва “Макулатура”, які распрацоўваў сумесна з мастаком Васілісай Палянінай.

Цiхая вулiца

Старэйшы дзіцёнак у сям’і, дачка, напэўна з самага нараджэньня як не пайшла на рукі да бацькі, так і цяпер, у свае шаснаццаць, абсалютна не разумее яго і нават ужо і не намагаецца зразумець.

Адносіны ў сям’і склаліся складаныя. Ніхто ўжо дакладна ня скажа, калі гэтае непаразуменьне зьявілася... Здаецца, яно было пастаянным, пэрманэнтным, нязьменным, ад самага заснаваньня сямейных стасункаў у Каральковых. Толькі малодшы сын, які цяпер гуляў на раёне, захапіўшы з сабой заплечнік, скейт і пакунак з прасам і трыма бутэрбродамі, што яму пасьпела ўпіхнуць мама, пачуваўся ў сваёй сям’і як рыба ў вадзе.

Паліцэйскі засьпеў у доме дзяўчо-падлетка ў гістэрыцы, акрываўленага мужчыну і жанчыну на кухні, якая акуратна наразала плястыкавую саломку для кактэляў на роўныя маленькія кругляшы зь дзірачкамі... Гэты паліцэйскі некалькі гадзін ня мог зразумець, куды трапіў і што адбываецца, пакуль не прыйшоў хлопец чатырнаццаці год і сказаў, каб той ня браў да галавы, бо дома ўсё добра і сям’я ў яго нармальная, самая лепшая ў сьвеце, і тады паліцэйскі чамусьці паверыў хлопцу, сеў за стырно і паехаў, а потым, недзе пасярод дарогі, на мосьце, спыніўся, асэнсаваў неяк так раптоўна, што ён дарма паехаў зь месца відавочнага злачынства, бо там жа быў мужчына ў крыві.

Паліцэйскі сядзеў у машыне, глядзеў праз лабавое шкло і вагаўся: вярнуцца ці паехаць далей...

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце — «Фармат!», абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст — гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым — фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы «ПІ» у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: «Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн»

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі