Адам Глобус

Адам Глобус
Фота Алены Адамчык

Адам Глобус — мастак і літаратар. Сапраўднае імя і прозвішча — Уладзімір Адамчык, які нарадзіўся ў 1958 годзе ў мястэчку Койданава, што пад Міскам у Беларусі. Пад псеўданімам Адам Глобус выйшла 33 кнігі. Тэксты літаратара перакладаліся на асноўныя мовы свету. За сваю літаратурную дзейнасць ён узнагароджаны медалём Барыса Карнілава.

Маргарыта Мак і кот

Вакол універсама «Цэнтральны» пачаў бадзяцца мужчына ў шэрым палітоне. Ён хадзіў па праспекце і па суседніх дварах ды расклейваў на слупах і дрэвах абвесткі, у якіх пісалася, што прапаў чорны кот па мянушцы Барс. Тым, хто знойдзе і верне жывёлу гаспадару, абяцалася ўзнагарода ў сто рублёў. На той час, можна сказаць, вялікія грошы — месячны заробак прыбіральшчыцы з «Цэнтральнага». Каб хто таго Барса знайшоў, дык вярнуў бы абавязкова. Патэлефанаваў бы па нумары, напісаным у абвестцы, і атрымаў бы законную сотку. Але Барс не знаходзіўся.

Мужчына ў шэрым палітоне кружляў вакол «Цэнтральнага», ажно пакуль на яго не накрычала апантаная Маргарыта Мак. Была ў «Цэнтральным» такая паэтка. Яна часта сядзела на крамных прыступках і бясконца пісала хімічным алоўкам вершы ў тоўсты сшытак. Свой аловак Маргарыта ўвесь час слініла, таму і язык яе, і вусны былі чорна-сіняга колеру. З сіня-чорнага рота Маргарыты і вырваўся вар’яцкі крык: «Д’ябал! — паэтка крычала на ўсю краму і паказвала сваім крывым сінім пальцам на мужчыну ў шэрым палітоне. — Д’ябал! Паглядзіце: у яго на галаве — белыя рогі!!!» Пакупнікі і прадаўшчыцы ўважліва паглядзелі на мужчыну, які шукаў свайго ката Барса, і пабачылі на яго галаве магутныя белыя бычыныя рогі. Ніхто і варухнуцца не паспеў, як беларогі д’ябал пакрыўся чырвонымі пялёсткамі полымя. За адно імгненне ён ператварыўся ў вогненны слуп, згарэў і прапаў. «Што я вам казала? Што? Д’ябал быў сярод нас! Д’ябал!!!» — не супакойвалася Маргарыта Мак. Прадаўшчыцам нават давялося выклікаць для яе карэту з санітарамі. Яны звезлі паэтку ў лякарню, і больш яна не пісала хімічных сініх вершаў, седзячы на крамных прыступках.

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі