Лена Глекава

Лена Глекава

Лена Глекава — аўтар тэкстаў. Пераможца міжнароднага конкурса «Нарадзіцца ў Беларусі» (1988), літаратурна-спартовага спаборніцтва мясцовага значэння «Жыць у Беларусі» (1988-2019), кандыдат на перамогу ў межгалактычнай бяспройгрышнай латарэі «Памерці ў Беларусі» (?). Студэнтка Школы маладога пісьменніка 2018-2019.

Парцалянавая карова

Карова стаяла ў шафе на паліцы нумар тры, і, па ўласным разуменні, была бліжэй да падлогі, чым да столі. Нумерацыя паліцаў ішла ад хваста шафы. Хвост патанаў у павуцінні. Галава хавалася ў скручаных з нейкай поўсці і пылу камяках.

Побач стаялі пакамечаныя жыццём і шматразовымі пераездамі кнігі. Карова была упэўненая, што ў адной з іх, за каляровай вонкавай кардонкай, у пульсуючых літарных вантробах была схаваная ўся праўда пра сусвет. У якой — невядома. Мо тая зялёная ведала законы быцця? Альбо барвовая? Барвовы колер заўсёды пазначае штосьці значнае.

За шафай пачыналася сцяна, штрыхаваная дошкамі на ўзор кратаў. Да сцяны сіняй кнопкай быў прышпілены чысты аркуш паперы. Яго карова ненавідзела болей за ўсё.

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі