Алесь Емяльянаў

Павал Касцюкевіч

Алесь Емяльянаў-Шыловiч. Паэт, празаік, перакладчык. Аўтар зборніка вершаў «Парасонечнасць». Сябра «Саюза беларускіх пісьменнікаў», Беларускага ПЭН-цэнтра. У 2016 г. выдаў кнігу выбраных перакладаў польскай паэткі Галіны Пасвятоўскай «Ідалапаклонніца». Вершы перакладаліся на польскую, сербскую, украінскую, рускую мовы. Скончыў біялагічны факультэт БДУ. Нарадзіўся ў 1987 г. у Крычаве, жыве і працуе ў Мінску.

Хутка

Людзей у ба́ры было няшмат. Фінальныя дні, усе мітусяцца, бегаюць па гіперах, пхаюць у вазкі правіянт на год наперад, быццам да кожнага ў госці прыйдзе прэзыдэнт. Тамаш сеў. Ён меў дастаткова часу. Сёння давялося правесці пару кансультацый, на якіх прысутнічала чалавек трыццаць з усяго патоку. Давялося змарнаваць тры гадзіны, каб скончыць працоўны дзень. Афіцыянтка падышла і ўсміхнулася, але неяк асабліва, па-свойску.

— Добры дзень, мяне завуць Вера, сёння я буду вас абслугоўваць. Штосьці выбралі?
— Добры, — Тамаш агледзеў дзяўчыну.
— А вы тут нядаўна?
— Тры дні.
— Зразумела. Калі ласка, вялікае аксамітнае.
— І ўсяго?
— Так, пакуль усё. Дзякуй.

Тут яго ведалі ўсе, бо ён кожную суботу прыходзіў, сядаў за той самы столік і ўвесь час заказваў адное і тое ж — аксамітнае і яшчэ раз аксамітнае.

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі