Сяргей Балахонаў

Сяргей Балахонаў

Сяргей Балахонаў (нар. у 1977 г.) — празаік, паэт, містыфікатар. Аўтар кніг прозы «Імя грушы» (2005), «Зямля пад крыламі Фенікса» (2011), «Інфанта і аднарог» (2015). Жыве і працуе ў Гомелі.

Калі крэветак водар разальецца

Танк з’явіўся неспадзявана і з ніадкуль. З’явіўся на піку бою. Тады, калі вынік змагання за чарговы даўно зруйнаваны квартал прадказаць было немагчыма. Каланізатары сустрэлі яго з’яўленне з адчувальнай палёгкай — люстраныя танкі меліся на ўзбраенні іх войска, і гэты можна было лічыць своечасовай дапамогай ад сваіх. Палёгка, аднак, пратрывала нядоўга. Люстраны танк не стаў падаўляць агнявыя пункты пачвар-тубыльцаў, а адкрыў агонь адразу ў некалькіх кірунках — дакладна па месцах, дзе знаходзіліся групкі каланізатараў. Дзве з іх адразу ж дасталіся знішчэнню. Астатнія ж мусілі паспешліва пакідаць ранейшыя схованкі і перабягаць праз задымленыя руіны ды ламачча да больш бяспечных мясцін. Перабягаць пад несціханую страляніну з танка і пазіцый тубыльцаў. Перабягаць паўз агонь, якому, здавалася, тут даўно не было чаго паглынаць, апроч гэтых ваеўнікоў у зыркіх скафандрах. Перабягаць і клясці тубыльцаў за тое, што тыя змаглі недзе на іншых участках фронту скрасці люстраны танк і цяпер так удала карыстаюцца трафеем, бязлітасна пляжачы ворагаў. Зрэшты, якая ўжо ж тут літасць! Ніводны з бакоў ад самага пачатку вайны літасцю не адрозніваўся. Палонных не бралі. На перамовы не ішлі.

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі