Альгерд Бахарэвіч

Альгерд Бахарэвіч
Фота Юлii Цiмафеевай

Бахарэвіч — пісьменьнік. Нарадзіўся і жыве ў Менску. Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў эсэ. У 2017 годзе выдаў 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы», які атрымаў прэмію «Кніга году».

Карная экспэдыцыя

Аднойчы мы вырашылі ўсё ж сабрацца і пакараць Жэрдачку.

За што, мы і самі ўяўлялі даволі цьмяна. Але той Жэрдачка заслугоўваў пакараньня, я вам гавару. Можа, за свой чырвоны шалік – такіх шалікаў ва ўсім раёне ніхто не насіў. Калі Жэрдачка выходзіў у сваім шаліку, усім было ясна: ён яго не таму начапіў, што на двары сабачы холад і ў нас машыны не заводзяцца. А таму, што ён выгульвае гэты свой фацэтны шалік, рыхтык пудзеля. Я вам гавару, чырвоны і дужа мяккі шалік – такі, ведаеце, быццам голас у тэлефоне, які кажа, што табе націснуць: краткі або зорачку. Мы заўжды мацалі гэты шалік, калі сустракалі Жэрдачку, мацалі з розных канцоў, а ён стаяў і чакаў, пакуль мы нагуляемся.

А можа, яго трэба было пакараць за тое, што Жэрдачка меў чорныя зубы і ўсе яго любілі. Чалавека, у якога чорныя зубы, ніхто ня мусіць любіць, ён павінен пачувацца няшчасным, непаўнавартасным, насіць на шыі сваю адзіноту, а ня нейкія там яркія шалікі, – я вам гавару. А гэты гадамі хадзіў сабе з чорнымі зубамі – і хоць бы што. Яшчэ і ўсьміхаўся нам пры сустрэчы: ва ўвесь рот, з усёй вышыні свайго паліто, якое ён ніколі не зашпільваў.

Хаця што я вам кажу: мы ж не дурныя, каб караць дарослага мужчыну за паліто, чырвоны шалік або чорныя зубы. Усё гэта проста сымбалі, знакі чагосьці іншага. Я вам гавару. А мы ня тыя людзі, каб весьці барацьбу з сымбалічным. Проста мы за справядлівасьць. А справядлівасьць – гэта было не пра Жэрдачку. Проста было ў ім нешта такое… Ну, вы разумееце. Што немагчыма было далей трываць.

Чытай працяг на паперы

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі