Уладзімір Арлоў

Уладзімір Арлоў
ximik.info

Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных эсэ. Ляўрэат некалькіх літаратурных прэмій, у тым ліку — "Эўрапейскі паэт свабоды" (Гданьск, 2010).

Я марыў стаць шпіёнам

Сёння не будзем гаварыць ні пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, ні пра чыесьці спаленыя партрэты, ні пра новыя арышты. Давай уявім, што там, за вакном, звычайная для Еўропы прыпозненая вясна, і я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю, штосьці такое, аб чым мужчына і жанчына, якія адчулі прыхільнасць адно да аднаго і ўжо не першы год адчуваюць яе да добрага чырвонага віна, могуць гутарыць зараз за столікам кавярні недзе там, дзе разлічваюцца кронамі альбо крэдытнымі карткамі. Напрыклад?.. Напрыклад, калі пачынаць ab avo*, паслухай, кім я марыў стаць у дзяцінстве. Літаральна «ад яйка»; з самага пачатку (лац.).

Зрэшты, я выказаўся не зусім дакладна. Мары вырастаюць на падмурку хоць нейкага жыццёвага досведу, а я збіраюся казаць пра свае першыя гады, калі толькі пачынаў адасабляць сябе ад навакольнага свету, калі дарослыя ўжо бралі мяне з сабою ў кіно (тэлевізараў на нашай вуліцы ды, пэўна, і ва ўсім горадзе тады не было), але кніга яшчэ доўга заставалася таямніцаю за сямю пячаткамі. Тут, згадзіся, трэба весці гаворку не пра асэнсаваныя мары, а пра своеасаблівыя сны наяве… Калі ласка, бутэлечку ламбрускі. Што яшчэ? Два келіхі і попелку.

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі