Валянцін Акудовіч

Валянцін Акудовіч

Валянцін Акудовіч — беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык. Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве. Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008).

Сум на тэму вяртання

Чалавек доўга блукаў па свеце, а як прыстаў да берага айчыны, дык адразу спатыкнуўся аб свой цень.
— Хіба цябе не было са мной? — здзівіўся чалавек.
— Я тут чакаў.
— Можа, таму я і вярнуўся?
— Пайшлі, — адказаў цень.
Яны паволі падняліся на пясчаную выспу, адкуль пабачылі мястэчка, дзе ён нарадзіўся і асталеў.
Чалавек балюча пасміхнуўся і шморгнуў носам. Потым прамармытаў нешта з агідай да самога сябе, і яны рушылі далей. Цень бег паперадзе, як сабака.
— А мо ўжо позна? — засумняваўся чалавек. — Можа, не трэба было вяртацца? Колькі тут засталося жыць!
— Жыць ніколі не позна, — запэўніў цень.
Там, дзе сцежка напрасткі скіравала да мястэчка, цень аббег чалавека і стаў ззаду.
— Цяпер ідзі сам, — сказаў.
І чалавек пайшоў.

Ён не запальваў святла. Сядзеў на зэдліку ля печы, марнаваў тытунь, цвіркаў слінай на вуголле і, падахвочваючы агонь трэскамі, думаў, што гады ў дарозе, як трэскі: зырка гараць, але хутка згараюць.
— Ты шкадуеш аб гэтым? — спытаў агонь.
— Чаго там шкадаваць, — сказаў чалавек і кавалкам сталёвага прэнта паварушыў прысак.

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі