Уладзіслаў Ахроменка

Уладзіслаў Ахроменка

Пісаў у вострасюжэтных, камэрцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам зьяўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана. Апавяданьні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, чэскую, расейскую і польскую мовы. Пад шматлікімі псэўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камэрцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя зь іх экранізаваныя.

НЯСВІЖСКАЯ КРЫЗА, альбо ВЕРНУТЫ РАЙ

Жарынкі порхалі, бы курвы, а голыя курвы скокалі праз купальскае вогнішча.

Пунсовы штопар ўкручваўся ў фіялетавыя нябёсы. Па-над стылымі водамі слаўся хмяльны, бы першак, дымок. Бяздонная цемрадзь праціналася бутэлечным блямканнем, аргазмічнымі стогнамі і народнымі спевамі.

Старэча з крамянёвым вядзьмарскім тварам відавочна не ўпісвалася ў свята фальклорнай разбэсты. Седзячы каля вогнішча, яна засяроджана варажыла над вялізнай чорнай патэльняй, што стаяла на дзвюх цаглінах. Перакідала нажом залацістыя дранікі, плёхала на распалены чыгун цеста і, здавалася, не зважала ані на прывідныя цені, якія гойсалі праз агонь, ані на барвовыя трасеры, што хаатычна шпокалі наўкол.

Бультыхнула. Пырскі густа накрылі пунсовае вуголле, зашкварчэлі на патэльні. Старая страсянула кроплі з плюшавай душагрэйкі і з дакорам прымружылася на немаладога лысаватага дзядзьку з акуратнымі, нібы ў калгаснага бухгалтара, вусікамі. Стоячы ў вадзе, ён пажадліва абдымаў дзвюх маладзіц, па выглядзе — перадавых прадавачак «Сельпо». Дзявулі, фасоністая бяляўка і вытанчаная чарняўка, выглядалі няўлоўна падобнымі, нібы родныя сёстры. Лагодныя хвалі песцілі іх пругкія цыцкі, а вусаты зачаравана і бессаромна пераводзіў позірк налева-направа.

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі