Павал Абрамовіч

Зміцер Вішнёў

Літаратурны крытык і журналіст, нарадзіўся ў 1977 годзе ў Койданава. Скончыў журфак БДУ, працаваў выкладчыкам, даследаваў пісьменніцкую крытыку. Піша рэцэнзіі, артыкулы і эсэ для папяровых і электронных выданняў, а таксама інфармацыйных агенцыяў. Спавядае флабэраўскую максыму «Чытаць, каб жыць», галоўную задачу бачыць у пабудове камунікацыі між кнігамі.

Больш не павукі

Колькі тысячагоддзяў існуе на свеце мастацтва, столькі ж існуе і цэнзура. У ліку творцаў, якія першымі пацярпелі ад яе, была таленавітая ткачыха Арахна. Як цвердзіць легенда, Арахна стварыла палатно з адвольнымі, так бы мовіць, сцэнамі жыцця Алімпа. Багам не спадабалася, і раз’юшаная Афіна ператварыла Арахну ў павучыху. Палатно было знічтожана дашчэнту, каб ніводнай ніткі не засталося, не тое што фрагмента з яскравым малюнкам.

Беларуская літаратура з дзяцінства, першых сваіх крокаў, зведала на сябе жорсткасць цэнзараў. Так, за распаўсюд верша «Бунт хлопаў» і ўдзел у хваляваннях сялян 1828 году Паўлюк Багрым, малады крошынскі паэт і каваль, быў аддадзены пад суд, а ягоны паэтычны сшытак канфіскаваны — толькі адзін верш ацалеў, вырваўся на волю, быццам самотны голуб з ахопленай агнём галубятні: «Зайграй, зайграй, хлопча малы...».

Каб чытаць далей, падтрымай праект на Вуллі

Хочаш дапамагчы часопicу?

  • Напiшы тэкст

    Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"

  • Стань фундатарам

  • Распавядзi пра нас

Андрэй Пакроўскі